У Цэнтры творчасці «Эверэст» прайшоў вочны этап VI адкрытага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi». У конкурсе прынялі ўдзел больш за 60 вучняў устаноў агульна сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі Магілёўскай вобласці. Па выніках конкурсу члены журы ўручылі пераможцам дыпломы лаўрэатаў і дыпламантаў, а таксама памятныя сувеніры. 24 і 25 красавіка члены журы адгледзяць удзельнікаў у дыстанцыйнай форме і выберуць пераможцаў Гран-пры ў кожнай з намінацыі. Вынікі конкурсу будуць размешчаны на сайце Цэнтра (эверест.бел) у раздзеле меню «Магілёўскія зорачкі».
Вінаградаў П.Р. загадчык аддзялення дадатковай адукацыі дзяржаўнай ўстановы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва»