На пачатку дарог

Без рубрики 2

У дзяржаўнай ўстанове дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці «На пачатку дарог», прысвечаннага да  100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. У конкурсе прынялі ўздел 37 дзяржаўных установ агульнай сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі г. Магілева, 236 ўдзельнікаў розных узроставых катэгорый с 6 да 31 года. У выніку 66 удзельнікаў сталі пераможцамі 1, 2, 3 ступені, а некаторыя атрымалі Гран-пры,  у пяці намінацыях «Уласная паэзія», «Мастацкае слова»  (індывідуальнае выкананне), «Мастацкае слова» (калектыўнае выкананне), «Тэатральная пастаноўка», «Малюнкі», «Буктрэйлер». Усе удзельнікі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі  ад Ленінскай і Кастрычніцкай раённых арганізацый горада Магілёва РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Комлева В.П., загадчык адзялення дадатковай адукацыi

 

Предыдущая запись
Музыка в сердце
Без рубрики 2

Популярные записи:

Яндекс.Метрика