У мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, папулярызацыі творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва» дастанцыйна прайшоў V гарадскі конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магiлёўскiя зорачкi», арганізатарамi якога выступiлi: упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, Дзяржаўная ўстанова па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва”. У конкурсе прынялi ўдзел больш за 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі горада Магілёва якiя прадэманстравалі сваё майстэрства у трох намінацыях: вакальны жанр, мастацкае слова, «Мы памяць захаваем назаўжды…». Па вынiках конкуса гран-пры атрымалi: Борахаў Ілля, навучэнец дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 19 г. Магiлёва” i ансамбль вакальна-харавой студыi “Сузор’е” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 41 г. Магілёва”. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу i жадаем, каб на шляху да поспеху вам заўсёды свяціла шчаслівая зорка!
Вiнаградаў ПР., загадчык аддзялення дадатковай адукацыі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці «Эверэст» г. Магілёва»