«Музычная спадчына»

Без рубрики

Традыцыйна, у Цэнтры творчасці «Эверэст», у рамках летняй аздараўленчай кампаніі з 1 чэрвеня 2018 года стартаваў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем мастацкага профілю «Фартуна». 30 выхаванцаў на 18 дзён адправіліся ў падарожжа ў краіну дружбы, радасці і творчасці. Афіцыйнае адкрыццё лагера «Новае пакаленне» прайшло ў актыўнай і жыццярадаснай форме. Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца на аздараўленчым лагеры, прымеркаваны Году малой Радзімы, гарадской акцыі «Азбука бяспечнага лета» і інш.  Ну а 7 чэрвеня, у лагеры прайшло тэматычнае мерапрыемства «Музычная спадчына Беларусі» ў рамках рэспубліканскай акцыі «Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Дзеці з вялікай цікавасцю падышлі ды падрыхтоўкі творчых нумароў. Са сцэны прагучалі вершы на беларускай мове, выконваліся вядомыя беларускія песні, танцы, байкі, а таксама пад кіраўніцтвам харэографаў Цэнтра выхаванцы развучылі элементы беларускай полькі.

Батнарэнка-Дзiдзенка В.В., педагог-арганiзатар

 

Предыдущая запись
Мой первый выпускной
Следующая запись
Молочная экскурсия

Популярные записи:

Яндекс.Метрика