На пачатку дарог. Малюнак

Без рубрики 2

30 лістапада 2023 года ва ўстанове культуры “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі” Філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” адбылося правядзенне адной з намінацый адкрытага конкурса дзіцячай і юнацкай творчасці “На пачатку дарог”, прысвечанага 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова”, арганізатарам якога, на працягу чатырох год з’яўляецца дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці “Эверэст” г. Магілёва” і аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. У музеі прайшоў другі этап намінацыі “Малюнкі”. На якім удзельнікі Конкурса малявалі на тэму: “ Па творчасці народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова”.  У зале, для абуджэння творчых парываў удзельнікаў, гучала прыгожая музыка ў выкананні салістаў узорнай студыі класічнай гітары “Рэнесанс”. Да удзела ў намінацыі “Малюнак” было даслана 105 заявак з розных устаноў адукацыі горада Магілева. Аднак, у другім туры прынялі ўдзел дванаццать лепшых і таленавітых удзельнікаў першага этапа.

 

Предыдущая запись
По местам героической обороны
Следующая запись
Юные спортсмены

Популярные записи:

Яндекс.Метрика